ЗЛАЧЫ́ННАСЦЬ ПРАФЕСІЙНАЯ,
злачыннасць, якая мае ўстойлівы характар, сведчыць пра наяўнасць у злачынца пэўных ведаў і звычак, з’яўляецца крыніцай існавання, звязана ўстойлівымі сувязямі з антысацыяльным асяроддзем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)